-Год мира и созидания
-
-
Год народного единства
Министерство образования РБ
Главное управление образования гомельского облисполкома
Гомельский городской исполнительный комитет
Администрация Новобелицкого района г.Гомеля
Отдел образования, спорта и туризма администрации Новобелицкого района г.Гомеля
МЧС Помощь рядом
Детский правовой сайт
ДАДОМУ. ВУ
Центр творчества детей и молодежи
Дети нуждаются в вашей помощи
Национальный олимпийский комитет Республики Беларусь
Федерация профсоюзов Беларуси
Электронная газета "Календарь здоровья"
-
:: ::

Каб мова родная гучала

Каб мова родная гучала

Адной з асноўных мэт выхавання ў дашкольнай установе з’яўляецца далучэнне дзяцей да духоўных каштоўнасцей свайго народа. Згадзiцеся, калі паразважаць на гэтую тэму, гарманічнае развіццё чалавека немагчыма без фарміравання ў яго самасвядомасці, самапавагі і нават нацыянальнай годнасці. Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, павінен умець спяваць свае народныя песні, танцаваць народныя танцы, ведаць нацыянальныя святы і традыцыі, любіць свае родныя мясціны, сваю радзіму Беларусь.

«Люблю мой край, старонку гэту» 


Каб мова родная гучала

ПРАПАНУЕМ ВАМ, ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ,

БЕЛАРУСКІЯ САЙТЫ ПА АДУКАЦЫІ, ВЫХАВАННІ І РАЗВІЦЦІ НАШЫХ ДАШКАЛЯТ!


"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў

http://www.veselka.by

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by/?page_id=4543

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

http://kazki.unicef.by/

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Казкi беларускiя

Вось што гавораць пра сайт яго распрацоўшчыкi: "Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"

http://kazki.by

Усе серыі Свінкі Пэпы на peppa.by!

https://youtu.be/y-xHTirHmIA

https://youtu.be/Ev-ysHFvm2M - белорусские названия птиц

https://youtu.be/Fy5oSJGVewQ - дикие животные по-белорусски (звери)

https://youtu.be/dbHw_AAM_Jc - названия инструментов по-белорусски

https://youtu.be/vBXAgoLPuLk - посуда для питья по-белорусски

https://youtu.be/k3d1YE9vHDo - на концерте, названия по-белорусски

https://youtu.be/DFxPzJoYG8A - названия напитков по-белорусски

https://youtu.be/9-SJzNHYXZg - движения по-белорусски

https://youtu.be/L_woyjtoQ0U - посуда по-белорусски


Каб мова родная гучала

БЕЛАРУСКІ  ФАЛЬКЛОР  ДЛЯ  ДЗЯЦЕЙ

   Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял па далучэнні дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні.  Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; на прыкладзе знаёмых вобразаў(кот, гусі, каза), праз нескладаныя сюжэты выхоўвае веру ў дабро, справядлівасць, раскрывае маральна-этычныя погляды беларусаў, дае магчымасць прывіць любоў і павагу да роднага слова.  Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму, пазбаўленне комплексаў нацыянальнай прыніжанасці і нігілізму. Гэта задача набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай.

    Спецыфічныя ўмовы двухмоўя патрабуюць асаблівай увагі да авалодання дзецьмі роднай беларускай мовай. Сітуацыя, калі дзеці адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх ўспрымання, разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, неабходна, каб дзеці часцей чулі, разумелі, ведалі родную беларускую мову, каб авалоданне правільным беларускім маўленнем ажыццяўлялася ў працэсе арганізаванага навучання.  

      Вызначым мастацкія асаблівасці кожнага віда фальклорных твораў.

КАЛЫХАНКІ  асноўная задача – супакоіць дзіця мелодыкай, рытмам вершаваных строк, ціхім голасам, ласкавымі словамі. Часцей за ўсё – гэта калыханкі пра ката. Раней, перш чым пакласці дзіця ў ложак ці калыску, туды пускалі ката, каб ён забраў усе чары, а пакінуў толькі цяпло, дабро, прыязнасць.

ЗАБАЎЛЯНКІ, ПАЦЕШКІ – суправаджаюць пальчыкавыя гульні, гушканне, пацягванне, першыя крокі дзіця, супакойванне, кармленне.

ПЕСНІ – адносяцца песні дарослых для дзяцей і тыя песні, што выконваюць самі дзеці. Праз песні атрымоўваюць пэўныя ўяўленні аб навакольным свеце, выхоўваецца павага да працы, асуджаецца лянота, абыякавасць. Займальнасць сюжэта, яго дынамічнасць, кампазіцыйная стройнасць спрыяюць вобразнаму мышленню, адначасова дапамагаюць засвоіць пэўныя гукі (прыпевы гой-гой-гой! Люлі-люлі)

ЗАКЛІЧКІ – гэта зварот, заклік да сіл прыроды, з’явам, адухаўленне прыроды.

ДРАЖНІЛКІ  лаканічныя, невялікага памеру, высмейваюцца нейкія адмоўныя рысы чалавека ці жывел, дакладна перадаюць пэўную рысу характару.

ЛІЧЫЛКІ – прысвечаны для ўстановы чароднасці ў гульнях, выбар вядучага.

ГУЛЬНІ – прасочваецца цесная сувязь з земляробствам, з бытам, з навакольнай прыродай; многія гульні заснаваны на перайманні рухаў, дзеянняў пры пэўных гаспадарчых працах. У некаторыя гульні арганічна ўваходзяць і іншыя творы дзіцячага фальклору – лічылкі, забаўлянкі, калыханкі.

КАЗКІ  універсальны сродак народнай педагогікі; утрымліваюць жыццевы маральны вопыт, народную мудрасць, рыхтуюць дзяцей да самастойнага жыцця, вучаць адрозніваць добрае ад дрэннага. Казкі вабяць дзяцей цікавымі персанажамі, прыгодніцкімі дзеямі, чараўніцтвамі, сакавітасцю роднага слова. Казкі лепш расказваць, чым чытаць, расказваць пранікнене і цікава, гледзячы у вочы дзецям.

ЗАГАДКІ  у сціслай і дакладнай форме падводзілі вынікі назіранняў за цэлымі групамі жыццевых з’яў, жывел, птушак, вызнаючы іх характэрныя асаблівасці; загадкі служаць разумоваму выхаванню.

ПРЫКАЗКІ – трапнае, лаканічнае, устойлівае народнае выслоўе павучальнага зместу, якое мае прамы і пераносны сэнс. У ёй выказваецца закончаная думка, якая дзякуючы шырокім абагульненням дае ацэнку з’яў, падзей, узаемаадносін паміж людзьмі.

ПРЫМАЎКІ – характарызуецца незакончанасцю думкі, не мае абагульняючага значэння і выкарыстоўваецца найчасцей у канкрэтнай моўнай сітуацыі, можа быць зразумелай толькі ў кантэксце.

Прыказкі і прымаўкі надаюць мове выразнасць, яскравасць, вобразнасць, садзейнічаюць выхаванню высокіх маральных пачуццяў, перадаюць жыццёвы вопыт і маральна-практычную філасофію народа.


Каб мова родная гучала

Паважаныя бацькі!

У нашым дзіцячым садку кожны чацвер мы размаўляем на беларускай мове.

Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па - беларуску.


Каб мова родная гучала

"Вывучаем родную мову"

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём па наступных на- прамках:

- развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці; 

- заняткi па развіццi беларускага маўлення; 

- самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.

Так, пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу ўдзяляюць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), з дзецьмі сярэдняга ўзросту ажыццяўляюць навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту адзін раз на тыдні праводзім заняткі па развіцці беларускага маўлення, на якіх выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць дыдактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы і г.д.

 Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць:

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем:

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння:

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся:

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем:

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны:

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

 



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
Введите заголовок